У Гродненскай каталіцкай дыяцэзіі распачаўся I Сінод
У Гродне 16 лістапада, ва ўрачыстасць Маці Божай Вострабрамскай, распачаўся I Сінод каталіцкай Гродзенскай дыяцэзіі.
Праца сінода пачалася святой Імшой ў катэдральным касцёле святога Францішка Ксаверыя з удзелам святароў і кансэкраваных асобаў з усёй дыяцэзіі, а таксама першага сакратара Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі прэлата Марынко Антолавіча, паведамляе catholic.by.
Святую Імшу ўзначаліў ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Аляксандр Кашкевіч. Іерарх адзначыў важнасць таго факту, што Сінод распачынаецца ва ўрачыстасць Маці Божай Вострабрамскай – Маці Міласэрнасці, апякункі Гродзенскай дыяцэзіі. «Марыя – гэта сапраўдная вера, пакора і паслухмянасць веры, гэта той прыклад, да якога мы павінны імкнуцца», – адзначыў біскуп.
Святой Імшы папярэднічала адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і адмысловы даклад генеральнага сакратара дыяцэзіяльнага Сіноду ксяндза-каноніка Антонія Грэмзы.
Важнай часткай Сінода стане ўдзел у ім свецкіх вернікаў. Іх веды і досвед запатрабаваныя ў аналізе выклікаў, з якімі сутыкаецца католікі ў штодзённым жыцці.
«Заданне Касцёла – у адчуванні свету. Касцёл мае абавязак сачыць за знакамі і выклікамі часу, даючы адказы пра сэнс жыцця розным пакаленням. Наша задача – захаваць вернасць традыцыям Касцёла, спалучыць іх з адказамі на выклікі сучаснасці і галоўнае – працягваць жыць Евангеллем», – падкрэсліў кс. Антоній Грэмза.
Асноўныя этапы працы Сінода: вызначэнне тэмаў для яго дзейнасці, праца ў парафіяльных групах і ўнясенне прапаноў свецкіх вернікаў, правядзенне прамежкавых сесіяў Сінода і выпрацоўка рабочых статутаў з наступным іх абмеркаваннем і ўнясеннем дапрацовак.
Для працы Сінода ўжо створаныя 12 асноўных камісій і дзве дадатковыя. Усе камісіі акрэсліваюць тую ці іншую тэму, якой займаецца Касцёл: харытатыўны рух, кансэкраванае жыццё, справы экуменізму, тэмы сям’і, пакліканняў, новай евангелізацыі, місій, захавання спадчыны, катэхезаў, душпастырства моладзі, каталіцкіх СМІ і г.д.
Першае пасяджэнне святароў, якія ўзначальваюць гэтыя камісіі, распачнецца ў Гродне 5 снежня.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)