Прэзентацыя «Беларусаліма» у Менску сабрала сотні людзей

Прэзентацыя рамана «Беларусалім», які напісаў Павел Севярынец, прайшла ў менскім Кангрэс-холе «Вікторыя» з удзелам 250-300 чытачоў.

На прэзентацыі выступілі пісьменнік і рэжысёр Аляксей Шэін, паэт і выдавец Міхась Скобла, лідэр Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч. Урыўкі з рамана зачытвала жонка Паўла Воля Севярынец.

У залі прысутнічалі Мікалай Статкевіч, Віталь Рымашэўскі, Дзяніс Садоўскі, Міхась Пастухоў, Алесь Чахольскі, Віктар Карніенка ды іншыя.

Севярынец пісаў “Беларусалім” 12 гадоў, у тым ліку, у следчым ізалятары КДБ “Амерыканка”, на сутках Акрэсціна, у ссылках у Малым Сітне ды Купліне. Першая кніга рамана аб’ёмам каля 400 старонак называецца “Беларусалім. Золак”. Месцы дзеяння – Менск, Кіеў, Полацк.

Паводле аўтара, раман-прыпавесць апавядае пра бітву Бога і д’ябла за Беларусь.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі