У Брэсце ўсталёўваюць помнік Бібліі
У Брэсце на перакрыжаванні вуліц Кірава і Пушкінскай вядуцца падрыхтоўчыя работы да ўсталявання помніка Бібліі.
Узвядзенне помніка прымеркаванае да 500-годдзя айчыннага кнігадрукавання і выдання Бібліі Францішкам Скарынам, паведамляе virtualbrest.by.
У план работаў уваходзіць добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі, насціл ходнікаў. На сцяне бібліятэкі, ля якой будзе ўсталяваны помнік, плануецца графіці на тэму кнігадрукавання.
Работы плануецца завяршыць да канца лістапада.
Эскізны праект помніка Брэсцкай Бібліі абраў абласны мастацка-экспертны савет па манументальным i манументальна-дэкаратыўным мастацтве. Ад аўтараў паступіла 10 эскізных варыянтаў, розных па форме і змесце. Большасцю галасоў чальцоў экспертнага савета выбраны праект мінчука Антона Нічыпарука. Ён прапанаваў усталяваць помнік у выглядзе стылізаванай раскрытай кнігі з адбіткам ілюстрацый і датай выдання Брэсцкай Бібліі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Адкрытая online-дыскусія “Цэрквы ў Беларусі – паміж палітыкай і верай” 01.03.2021 11:52
- Курс «Хрысціянскае кансультаванне» 27.02.2021 18:25
- Дні праваслаўнай культуры адкрыюцца 27 лютага ў Мінску 24.02.2021 16:56
- Кароткая гісторыя таго, што зараз адбываецца вакол царквы “Новае Жыццё” 22.02.2021 17:07
- Вернікі царквы “Новае жыццё” ўсё роўна хочуць сабрацца на малітву 20.02.2021 14:01
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)