На Гарадзеншчыне асвяцілі крыж з нагоды I Сінода каталіцкай дыяцэзіі
Каталікі вёскі Даўнары блізу Гродна сабраліся 19 лістапада ля капліцы Маці Божую Вострабрамскую на асвячэнне крыжа, усталяванага ў гонар I Сінода каталіцкай дыяцэзіі, які распачаўся 16 лістапада.
Пробашч парафіі кс. Анджэй Бурак падчас святой Імшы разважаў аб постаці Маці Божай Міласэрнасці: “Калі гаворым пра Маці Божую Міласэрнасці, то, напэўна, кожны адразу духоўна яднаецца са сталіцай Божай Міласэрнасці, з Вільняй. Бо менавіта там знаходзіцца арыгінальны абраз Маці Божай Вострабрамскай, а таксама там быў намаляваны абраз Езуса Міласэрнага. Гаварыць пра Маці Божую можна бясконца. І напэўна кожны з нас атрымаў шмат патрэбных Божых ласкаў праз яе заступніцтва”, паведамляе catholicnews.by.
“Вельмі часта чалавек патрэбны камусьці толькі тады, калі можа прынесці нейкую карысць альбо калі займае пэўную пасаду. А калі ён застаецца без працы, без матэрыяльнага дастатку, то ўсе ад яго адварочваюцца, але толькі не Маці Божая”, – нагадаў святар.
Пасля ўрачыстай святой Імшы быў асвечаны крыж, ля якога вернікі памаліліся ў інтэнцыі Сінода і яго плённай працы.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)