Мітрапаліт Кандрусевіч атрымаў медаль “Заслужаны міратворац”

Кондрусевич
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 24 лістапада атрымаў медаль «Заслужаны міратворац» – узнагароду Беларускага фонду міру.

Медаль быў уручаны іерарху падчас яго сустрэчы з прадстаўнікамі фонду ў Мітрапалітальнай курыі, паведамляе catholic.by.

«Справа захавання міру была важнай ва ўсе часы. Сёння яна важная яшчэ больш, бо сёння, як кажа папа Францішак, фрагментарна Трэцяя сусветная вайна ўжо ідзе, толькі яе фронт нябачны і можа праходзіць у розных кропках планеты», – адзначыў, прымаючы ўзнагароду, мітрапаліт Кандрусевіч.

«Мір – гэта не толькі калі пушкі маўчаць, ён з намі, калі ў нашых сэрцах прабывае супакой. Што можа зрабіць Касцёл дзеля захавання міру – найперш маліцца», – дадаў арцыпастыр.

16 лістапада такую ж узнагароду атрымаў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі