У Салігорску асвяцілі кафедральны сабор Слуцкай епархіі

Солигорск

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павал, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, 26 лістапада асвяціў праваслаўны кафедральны сабор Раства Хрыстова ў Салігорску, узначаліўшы пасля Боскую літургію.

Уладыку Паўлу саслужылі госці з Польшчы – архіепіскапы Люблінскі і Холмскі Авель і Беластоцкі і Гданьскі Іакаў, епіскапы Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній, Гомельскі і Жлобінскі Стэфан, Бабруйскі і Быхаўскі Серафім, Тураўскі і Мазырскі Леанід, Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін, Слуцкі і Салігорскі Антоній, госці з Расіі епіскап Вазнясенскі і Першамайскі Аляксій і Любярэцкі Серафім, паведамляе church.by.

На пачатку богаслужбы Патрыяршы Экзарх перадаў у дар кафедральнаму сабору частачку мошчаў святой праведнай Сафіі Слуцкай.

На богаслужбе прысутнічалі Упаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка, першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Ігар Макар, старшыня Салігорскага райвыканкама Алег Паскробка.

За богаслужбай мітрапаліт Павел узнагародзіў клірыка Слуцкай епархіі протаіерэя Рыгора Бяляцкага правы нашэння крыжа з ўпрыгожваннямі.

У сувязі з завяршэннем будаўніцтва і асвячэннем сабора мітрапаліт Павел ўзнагародзіў ганаровага настаяцеля – протаіерэя Мікалая Розава – ордэнам БПЦ святой прапачэснай Еўфрасінні Полацкай.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі