Ці сапраўды Бог у Швецыі стаў гендарна нейтральным?

Лютэранская Царква Швецыі заклікае духавенства выкарыстоўваць гендарна нейтральную мову адносна Творцы, аддаючы перавагу замест слоў «Пан» і «Ён» менш спецыфічнаму «Богу», піша The Guardian.

Як паведамляецца, такое рашэнне, якое ўступае ў моц з 20 траўня 2018 года, было прынята на Генеральным Сінодзе Царквы 23 лістапада, які ўнёс змены ў царкоўную кнігу культу. Змены павінны закрануць мову, літургію, гімны і іншыя аспекты.

Як адзначыла прадстаяцель Царквы арцыбіскуп Анцье Якелен, магчымасць выкарыстоўваць больш інклюзіўную мова абмяркоўваецца прынамсі з 1986 года. «У рэшце рэшт, з багаслоўя мы ведаем, што Бог знаходзіцца па-за палавых азначэнняў, Бог не чалавек», – дадала яна.

Аднак такія змены сустрэлі крытыку. Так, Крыстэр Пальмблад, экстраардынарны прафесар багаслоўя ў шведскім універсітэце Лунду, заявіў, што падобнае рашэнне «падрывае дактрыну Тройцы і адзінства з іншымі хрысціянскімі Цэрквамі». «Не вельмі разумна, калі Царква Швецыі стане вядомая як Царква, якая не паважае агульную багаслоўскую спадчыну», – падкрэсліў ён.

Разам з тым затым на афіцыйным сайце Царквы Швецыі была апублікаваная заява аб тым, што СМІ распаўсюдзілі непраўдзівую інфармацыю. «Вядома, традыцыйныя выразы хрысціянскай веры застаюцца ў новай кнізе царкоўнага культу. Хоць некаторыя гендарна нейтральныя спосабы звароту да Бога былі дададзены ў некаторыя малітвы», – заявіла камітэта культу Сафія Педэрсен Відэке.

«Як і ў старажытнаяўрэйскай, Святы Дух цяпер жаночага роду і ў шведскай кнізе культу, згодна з нашым варыянту перакладу Бібліі за 2000 год. Напрыклад, ва ўвядзенні да культу, прыводзяцца тры розныя варыянты. Два з іх змяшчаюць традыцыйныя «У імя Айца, і Сына, і Духа Святога», дзе «Дух» – жаночага роду. Трэці альтэрнатыўны варыянт – «У імя Бога ў Тройцы Адзінага», – адзначыла яна.

«Нарэшце, у шведскай мове сёння афіцыйна выкарыстоўваецца гендарна нейтральны займеннік «hen». Але гэта слова не выкарыстоўваецца ў кнізе Культу», – падкрэсліла Сафія Педэрсен Відэке.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі