У Глыбокім на “Андрэйкі” сабраліся больш за 200 падлеткаў-каталікоў

Андрейки
У Глыбокім 2 снежня, у апошнюю суботу перад Адвэнтам, каталіцкая моладзь сабралася на  музычна-евангелізацыйную праграму “Андрэйкі”.

Разам са сваімі святарамі, законнымі сёстрамі і катэхетамі прыехалі падлеткі з Варапаева, Браслава, Мёраў, Полацка, Наваполацка, Шаркаўшчыны, Падсвілля, Дзеркаўшчыны, Удзела, Паставаў, Камаяў, Лынтупаў, Празарокаў, паведамляе catholicnews.by.

Адмысловым госцем стаў завітаў музычны гурт “Небасхіл” з салезіянскай парафіі ў Мінску. Гарадскі Дом культуры прыняў на свяце 210 прысутных.

Арганізатар “Андрэек”, пробашч парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім кс. Мікалай Ціхановіч прывітаў моладзь, распачаўшы сустрэчу супольнай малітвай.

Моладзевыя аніматары Вольга і Анастасія з Мінску вучылі ўсіх новым танцам і ладзілі цікавыя гульні і забавы. Пасля вячэры адбыўся канцэрт гурта “Небасхіл” і дыскатэка з сучаснай музыкай і інтэграцыйнымі танцамі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі