У Гродне 1 студзеня правядуць прабег цвярозасці

Традыцыйны прабег цвярозасці пройдзе ў Гродне 1 студзеня, паведаміў старшыня клуба аматараў бегу “Ран4Фан” Аляксей Чамаданаў. Аматары бегу і здаровага ладу жыцця збяруцца на сцежцы здароўя ў лесапарку Пышкі, каб пераадолець больш чым чатырохкіламетровую дыстанцыю, перадае БелТА.

Мэта мерапрыемства – прыцягненне максімальнай колькасці людзей да здаровага ладу жыцця. Таксама прабег павінен стаць альтэрнатывай святочным застоллям і паказаць, што Новы год можна адзначыць з карысцю для здароўя.

Ужо пачалася рэгістрацыя на забег, у якім можа прыняць удзел любы. Усю дыстанцыю пераадольваць бегам не абавязкова. Яе можна прайсці і хуткім крокам. Зараз для ўсіх фінішуючых рыхтуюць медалі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі