У Магілёве пройдзе рэспубліканскі кангрэс «Мама Pro»

Рэспубліканскі кангрэс «Мама Pro» пройдзе ў Магілёве 9 снежня. Яго арганізатарамі з’яўляюцца інфармацыйная сацыяльна-дабрачынная ўстанова дапамогі дзецям і сем’ям «Бэйбі Сторы» пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя, Магілёўскага абласнога і гарадскога выканкамаў, кафедры грамадскага здароўя і аховы здароўя БелМАПА.

Адкрыецца кангрэс «Мама Pro» ў гасцініцы «Турыст» у 09:00. Для ўдзелу, які бясплатны, неабходна прайсці рэгістрацыю, паведамляе TUT.by.

Будучыя і сучасныя бацькі змогуць сустрэцца і пагаварыць з прадстаўнікамі радзільных дамоў Магілёва. На кангрэсе будуць абменьвацца вопытам у сферы прафілактыкі заўчасных родаў, абмяркоўваць пытанні вядзення цяжарнасці і магчымасцяў радзільняў, паляпшэнне камунікацыі «лекар-пацыент». У якасці спікераў запрошаныя акушэры-гінеколагі, анестэзіёлагі-рэаніматолагі, спецыялісты па грудным гадаванні, педыятры.

На майстар-класах навучаць, як даглядаць за малым. Будзе працаваць «Мама-маркет» з таварамі і прадуктамі, неабходнымі бацькам і дзецям.

Таксама ў рамках праекта «Мама чытае» кожны ўдзельнік можа прынесці кнігі на тэму мацярынства і дзяцінства, якія перададуць у радзільныя дамы горада.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі