У Мінску створаць душпастырства для каталіцкай моладзі

оупен
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч паведаміў, што ў межах падрыхтоўкі да Сінода Біскупаў на тэму «Моладзь, вера і распазнаванне паклікання», які пройдзе ў кастрычніку 2018 года ў Ватыкане, у Беларусі Каталіцкая Царква правядзе шэраг мерапрыемстваў.

У Мінску будзе створанае адмысловае моладзевае душпастырства, узорам дл якога стане душпастырства OPEN для студэнцкай і працоўнай моладзі, якое дзейнічае ў Гродне з 2006 года пры катэдральным касцёле святога Францішка, паведамляе catholic.by.

Адмысловы дэкрэт аб стварэнні такога душпастырства ў Мінску хутка будзе апублікаваны. Як і ў  Гродне, чальцамі душпастырства змогуць быць не толькі маладыя каталікі, але і моладзь іншага веравызнання.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі