У Расіі на ўсю моц ідуць суды над пратэстантамі

30 лістапада стала вядома, што суд па пазове пракуратуры Набярэжных Чалноў ліквідаваў Цэнтралізаваную арганізацыю Саюз Цэркваў ХВЕ Татарстана. Прычына пазову невядома, паведаміў намеснік начальніцкага біскупа Расійскай Царквы ХВЕ Васіль Еўчык.

Паводле яго, суд адбыўся 14 кастрычніка, пра што вернікі ХВЕ не былі апавешчаныя, і яны не змаглі падаць апеляцыю, у выніку чаго 28 лістапада рашэнне ўступіла ў моц. Самога рашэння суда нам таксама не далі, паведамляе «Во свете».

Таксама пракуратура Набярэжных Чалноў 26 кастрычніка падала іскавую заяву ў суд аб забароне эксплуатацыі часовага будынка царквы ХВЕ ў горадзе да ўстаранення заўваг па пашпарце бяспекі. Пазоў быў выстаўлены, хоць, па словах Васіля Еўчыка, былі выкананы ўсе патрабаванні, прад’яўленыя службамі, і высланы поштай натарыяльна завераныя дакументы, якія патрабаваліся. Таксама ўсім афіцыйным службам быў высланы ліст з рашэннем пастырскай рады аб прыпыненні выкарыстання царкоўнага часовага памяшкання для правядзення адкрытых нядзельных набажэнстваў. Тым не менш, 1 снежня суд вырашыў задаволіць патрабаванне пракуратуры. Рыхтуюцца дакументы для падачы апеляцыі.

Акрамя таго, у лістападзе на падставе пазову зямельнага камітэта Набярэжных Чалноў суд аштрафаваў на 100 тыс. расійскіх рублёў царква ХВЕ «Дом Евангелля». «Прэтэнзія была ў тым, што ссунуты плот, які агароджваў будаўнічую пляцоўку (хоць шмат гадоў да гэтага гэта не выклікала ніякіх заўваг). Прычым з боку плота да дарогі — 2-3 метра, няма ніякіх аб’ектаў. Мы выходзілі з просьбай, каб на час вядзення будаўніцтва нам дазволілі карыстацца гэтым участкам зямлі, бо пры звужэнні немагчыма прасоўванне крана падчас будаўніцтва. Але нашы довады не былі прынятыя да ўвагі. 6 снежня адбудзецца паўторны суд ужо ў Казані», — распавёў Васіль Еўчык.

Таксама, паводле яго, пасля рашэння праводзіць набажэнствы ў зале аднаго з дзелавых цэнтраў Набярэжных Чалноў вернікаў ХВЕ наведаў прадстаўнік МУС, а затым да ўладальнікаў дзелавога цэнтра прыйшлі прадстаўнікі службаў з апытаннем. «З чаго можна меркаваць, што хочуць забараніць збірацца і там», — адзначыў намеснік кіруючага біскупа РЦ ХВЕ.

Між тым у лістападзе Вярхоўны суд Расіі вынес пастанову аб невінаватасці ў адміністрацыйным правапарушэнні, звязаным з маркіроўкай рэлігійнай літаратуры, пастара царквы «Краевугольны камень» Ульянаўска Віталя Шміта, перадае Protestant.ru.

На пастара паліцыя склала пратакол, не прамаркіраваную літаратуру канфіскавала, матэрыялы справы перадала міравому суддзі на разгляд. Пастар быў прызнаны вінаватым. Усе вышэйстаячыя суды пакінулі пастанову па справе аб адміністратыўным правапарушэнні ў моцы. Кіраўнік рэлігійнай арганізацыі аплаціў штраф у суме 30 000 расійскіх рублёў, аднак затым паведаміў аб тым, што здарылася ў РАСХВЕ.

Кіраўнік юрыдычнага дэпартамента РАСХВЕ Уладзімір Азолін пасля вывучэння матэрыялаў справы падаў скаргу ў Вярхоўны суд Расіі, які ў лістападзе задаволіў скаргу, вынесеныя судовыя акты прызнаў незаконнымі і адмяніў, а вытворчасць па справе спыніў. Канфіскаваная літаратура падлягае вяртанню.

«Гэта рашэнне вельмі важна для нас, мы з ім згодныя. Але, тым не менш, яно не раскрывае ў сваім змесце асноўнай праблематыкі прымянення Федэральнага закона «Аб свабодзе сумлення і аб рэлігійных аб’яднаннях» у частцы абавязковасці маркіроўкі усёй літаратуры, якая знаходзіцца ў памяшканнях цэркваў. Пра гэта суддзя Вярхоўнага суда не згадвае. Нажаль, але ж прыцягвалі да адказнасці і за тое, што літаратура проста ляжала ў дапаможным памяшканні ў запячатаных скрынках. Заканадавец уводзіць дзве падставы, у адпаведнасці з якімі рэлігійную літаратуру неабходна маркіраваць: калі яна выпускаецца і распаўсюджваецца рэлігійнай арганізацыяй пры ажыццяўленні місіянерскай дзейнасці. Ва ўсіх астатніх выпадках маркіроўка не патрабуецца», — заявіў Уладзімір Азолін.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі