Запавет з Богам заключылі ў менскай царкве «Віфанія»

Воднае хрышчэнне адбылося 3 снежня на ранішнім набажэнстве ў царкве ХВЕ «Віфанія» Мінска. Дзесяць чалавек з маёнткавай царквы, а таксама сястра з царквы «Свет Евангелля» мястэчка Дружны заключылі запавет з Богам, паведамляецца на сайце царквы.

Пастар Леанід Бірук адзначыў, што за час існавання царквы (амаль 15 гадоў) больш 300 чалавек здзейснілі абрад святога воднага хрышчэння. Сёлета членамі маёнткавай царквы сталі 5 братоў і 5 сясцёр. Сведчанні аб заключэнні запавету з Богам атрымалі Калеснік Арцём, Казакова Сняжана, Залатарова Вольга, Ільюшонак Андрэй, Івашка Святлана, Кроткава Марыя, Шумскі Аляксей, Шыкуць Аляксандр, Пэцкала Віталь, Кудзінава Святлана, а таксама ўдзельнік царквы «Свет Евангелля» – Юрайтыс Дар’я.

Пасля святадзейства хрышчаныя першы раз бралі ўдзел у хлебапраламленні, а потым прымалі віншаванні вернікаў. Ад царквы ім уручылі Бібліі з каментарамі, памятныя дэкаратыўныя дошчачкі са словамі з Пісання, зробленыя братамі з рэабілітацыйнага цэнтра ў Пухавічах, а таксама кветкі.

На вячэрнім набажэнстве браты і сёстры, якія прынялі воднае хрышчэнне, расказвалі пра свой шлях да Госпада, аб цудах у іх жыцці і аб гарачым жаданні служыць Богу.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі