Ірак і Расія абвясцілі пра перамогу над “Ісламскай дзяржавай”
Улады Ірака абвясцілі аб заканчэнні вайны з баевікамі экстрэмісцкай групоўкі “Ісламская дзяржава”, якія каля трох гадоў утрымлівалі значныя тэрыторыі ў Іраку і Сірыі. Як заявіў на прэс-канферэнцыі ў Багдадзе прэм’ер-міністр Ірака Хайдэр Абадзі, зараз іракскія войскі цалкам кантралююць мяжу з Сірыяй.
Некалькі раёнаў прымежнай вобласці да апошняга часу знаходзіліся пад кантролем ІД, а апошні горад з іракскага боку Рава быў вызвалены ў лістападзе, перадае BBC.
Двума днямі раней расійскі генштаб заявіў, што ІД больш не кантралюе ніякіх зон у Сірыі. А ў лістападзе сірыйскія ваенныя заявілі, што цалкам вызвалілі памежны горад Альбу-Камаль на ўсходзе краіны, які быў апошнім апорным пунктам ІД у Сірыі.
Экстрэмісцкая групоўка захапіла шырокія раёны ў Іраку і Сірыі ў 2014 годзе, абвясціўшы аб стварэнні на іх “халіфата”. На захопленых тэрыторыях пражывала больш за 10 млн чалавек, многія рэлігійныя меншасці (перш за ўсё, хрысціяне і езіды) сталі ахвярамі арганізаванага ісламістамі генацыду. Многія помнікі старажытнасці былі знішчаны.
За апошнія два гады ІД пацярпела серыю паражэнняў, страціўшы раней захоплены ірацкі горад Масул, а таксама абвешчаны сталіцай “халіфата” сірыйскі горад Раку.
Некаторыя баевікі, як лічыцца, маглі схавацца ў Сірыі, іншыя – уцячы праз турэцкую мяжу. Пры гэтым эксперты не выключаюць працягу ісламістамі партызанскай барацьбы, якая будзе ўключаць у тым ліку і тэрарыстычныя атакі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)