Сідарэвіч: нават у азербайджанскіх каталікоў будзе біскуп, а ў беларускіх грэка-каталікоў – не

RV25399_Articolo

Апостальскі прэфект Баку, ураджэнец Славакіі Уладзімір Фекетэ стане біскупам. Пра адпаведнае рашэнне Папы Рымскага Францішка 8 снежня паведамілі ў Ватыкане, паведамляе Радіо Ватикану.

“У Азербайджане адна адзіная рыма-каталіцкая парафія. І цяпер азербайджанскія каталікі мецьмуць біскупа. А беларускім грэка-каталікам, у якіх не адна і не дзве парафіі, ні папа-паляк, ні папа-немец, ні папа аргенцінскі італьянец паставіць біскупа не могуць. Геапалітыка, як сказаў украінскі ўладыка Бенядыкт Алексійчук”, — адзначыў у дасланым Krynica.info каментары былы старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), грэка-каталіцкі вернік Анатоль Сідарэвіч.

У Азербайджане зарэгістраваная адзіная каталіцкая парафія. Колькасць каталікоў у краіне – каля 2000 чалавек. Для параўнання Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква мае 18 парафій у Беларусі і падтрымлівае стасункі з беларускімі грэка-каталіцкімі парафіямі за мяжой (у Вялікабрытаніі, Нідэрландах і ЗША).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі