Архіепіскап Віцебскі ўзнагародзіў медалямі мітрапаліта Паўла і Леаніда Гуляку
У Віцебску 19 снежня адбыліся ўрачыстасці, прысвечаныя 25-годдзю адраджэння праваслаўнай Віцебскай і Аршанскай епархіі.
Святочныя мерапрыемствы пачаліся Боскай літургіяй у кафедральным Успенскім саборы, якую ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павал, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
Патрыяршаму Экзарху саслужылі архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый, епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній, епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан, епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід, кіраўнік справамі Мінскай Экзарх архімандрыт Сергій (Брыч), сакратар Віцебскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Уладзімір Разановіч, а таксама настаяцелі і клірыкі храмаў Віцебскай епархіі, паведамляе vitprav.by.
Літургічныя спевы выканаў хор кафедральнага сабора пад кіраваннем Вольгі Янчанкі. Пропаведзь перад прычасцем прамовіў першы прарэктар Віцебскай духоўнай семінарыі протаіерэй Канстанцін Ізафатаў.
Пасля богаслужбы архіепіскап Дзімітрый ўзнагародзіў епархіяльнымі медалямі Святога Уладзіміра спавядальніка Віцебскага I ступені мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Упаўнаважанага па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў Беларусі Леаніда Гуляку, старшыні Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзіміра Цярэнцьева.
У слове ў адказ Леанід Гуляка нагадаў, што Праваслаўная Царква закліканая быць маральнай і духоўнай апорай суверэннай дзяржавы.
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, віншуючы архіепіскапа Дзімітрыя, духавенства і свецкіх Віцебскай епархіі, адзначыў, што ўрачыстая богаслужба праходзіла ў кафедральным саборы, адноўленым працай архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя.
Пасля богаслужбы мітрапаліт Павел наведаў Віцебскую духоўную семінарыю.
Пасля ў Віцебскай абласной філармоніі адбыўся святочны вечар. Мітрапаліт Павел у сваім віншаванні пажадаў, каб святочны настрой заставаўся з вернікамі Віцебскай епархіі заўсёды: «І так будзе, калі мы, як і апосталы, якія вярнуліся пасля ушэсця ў Ерусалім, будзем знаходзіцца ў аднадумстве, згодзе і малітве».
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- Вернікаў царквы «Новае Жыццё» просяць пацвердзіць, што яны па-ранейшаму ў царкве 01.07.2022 10:14
- У Маладзечне асвяцілі кафедральны сабор 01.07.2022 07:12
- Верш беларускага святара паслужыў тэкстам антываеннай “Балады аб вайне” 30.06.2022 17:12
- Пастар Ганчарэнка: Бог здольны здзейсніць эканамічныя і палітычныя цуды 30.06.2022 16:05
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)