На пасяджэнні Кансультатыўнага міжканфесійнага савета разгледзелі прафілактыку алкагалізму

алкоголь

2 лістапада ў Мінску адбылося чарговае пасяджэнне Кансультатыўнага міжканфесійнага савета пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. Пасяджэнне вёў сам Упаўнаважаны Леанід Гуляка.

Падчас пасяджэння разгледжаны пытанні ўдзелу арганізацый ў папярэджанні і пераадоленні п’янства і алкагалізму, супрацьдзеянні наркаманіі; работы органаў унутраных спраў па папярэджанні правапарушэнняў і злачынстваў, учыненых грамадзянамі ў стане алкагольнага і наркатычнага ап’янення, перадае islam.by.

На пасяджэнні выступілі галоўны спецыяліст упраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі і экспертызы Міністэрства аховы здароўя Іван Канаразаў, намеснік начальніка ўпраўлення прафілактыкі галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Сяргей Красуцкі, намеснік начальніка ўпраўлення па наркакантролі галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС Кацярына Шэлегава.

Таксама некаторыя кіраўнікі рэлігійных аб’яднанняў распавялі аб рэалізацыі міжканфесійных праграм па барацьбе з алкагольнай і наркатычнай залежнасцю, а затым намеснік Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Алена Радчанка зрабіла даклад аб актуальных пытаннях дзейнасці рэлігійных арганізацый.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
10.12.2017 Грамадства| Тэгі:




Блогі