У Швецыі невядомыя ў масках спрабавалі падпаліць сінагогу
Шведская паліцыя затрымала трох падлеткаў, падазраваных у спробе падпалу сінагогі ў Гётэборгу. Пракуратура настойвае на змяшчэнні ўсіх траіх ў следчы ізалятар. Прэс-сакратар паліцыі Гётэборгу Ула Бром паведаміла аб пачатку расследавання, устрымаўшыся ад дэталяў, у тым ліку аб меркаваных матывах.
Увечары 9 снежня невядомыя ў масках закідалі падпаленымі прадметамі сінагогу ў цэнтры Гётэборгу. У сінагозе ў той момант знаходзіліся каля 20 чалавек. Дзякуючы дажджу агонь, які ўспыхнуў у сінагогі, не вырабіў шкоды будынку. Абышлося без пацярпелых, паведамляе DW.
Прэм’ер-міністр Швецыі Стэфан Лёвен і ўрад краіны асудзілі напад. Паліцыя ўзмацніла ахову сінагогі.
Прадстаўнік габрэйскай абшчыны Гётэборгу Алан Стуцынскі звязаў напад з нядаўняй заявай прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб прызнанні Ерусаліма сталіцай Ізраіля. Паводле яго, “такія здарэнні заўсёды вядуць да павелічэння небяспекі”.
Пасля прызнання Трампам Ерусаліма сталіцай Ізраіля ў шэрагу гарадоў Швецыі прайшлі пратэсты. У асноўным яны абышліся без сутыкненняў з паліцыяй. У Стакгольме дэманстранты падпалілі ізраільскі сцяг, а ў Мальмё выкрыквалі антыізраільскі лозунгі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)