Беларусам дапамаглі палепшыць свой бізнэс у форме гульні

IMG_1040

Беларусаў у гульнявой форме навучылі развіваць бізнес на глабальным онлайн-рынку. Новыя магчымасці далі эксперты маштабнай ініцыятывы «Куфарызацыя». Яны арганізавалі ў Магілёве бясплатныя майстар-класы і дзелавую гульню. Адукацыйны праект праводзіць найбуйнейшая ў краіне пляцоўка аб’яў Куфар пры падтрымцы Міністэрства па падатках і зборах і Міністэрства эканомікі.

Мерапрыемства ў фармаце бізнес-гульні прайшло ў Магілёве ўпершыню. Яно аб’яднала больш за 70 прадпрымальнікаў, якія пасля майстар-класаў і падатковых кансультацый біліся ў інтэлектуальным квізе. Каманды па 5-6 чалавек адказалі на 35 пытанняў пра бізнэс, рэкламу і беларускія законы. Менш за ўсё цяжкасцяў выклікалі загадкі пра анлайн-тэхналогіі, а самымі складанымі апынуліся пытанні пра падаткі.
Фіналісты гульні атрымалі 20 тыс. куфаў на развіццё бізнесу ў інтэрнэце. Такой сумы хопіць, каб год размяшчаць тавары на Куфары -пляцоўцы аб’яў, якой карыстаецца кожны чацвёрты карыстальнік Байнэта.

«Свет змяняецца, а разам з ім — і правілы рынку. Калі раней было дастаткова адкрыць кропку ў гандлёвым цэнтры, то цяпер гэтага мала — спажывец шукае тавары ў інтэрнэце. Аднак беларускія ІП ўсё яшчэ адчуваюць складанасці, калі гаворка заходзіць пра пашырэнне онлайн, — пракаментаваў начальнік упраўлення камерцыі і маркетынгу Куфара Ілля Жукавец. — Праект «Куфарызацыя» закліканы дапамагчы развіццю малога і сярэдняга бізнесу ў краіне, у тым ліку ў Магілёўскім рэгіёне. Праз лекцыі і бізнес-квіз мы расказваем, як пачаць атрымліваць заказы ў інтэрнэце і дапамагаем выйсці на глабальны онлайн-рынак».

Мерапрыемствы новага фармату прайшлі ўжо ў чатырох рэгіёнах Беларусі. Унікальнасць праекта — у спалучэнні тэхналогій гейміфікацыі з рэальнымі прыкладамі з бізнес-практыкі. Майстар-класы экспертаў дапаўняе інтэлектуальны квіз, распрацаваны МазгаБойняй і Куфарам. Гульнявая форма абраная невыпадкова — яна дапамагае замацаваць атрыманыя веды ў цікавым фармаце.

«Электронны гандаль і камерцыя ў Беларусі імкліва развіваецца. Толькі на інтэрнэт-шопінг у мінулым годзе было выдаткавана 360 млн. долараў. Гэты год і зусім можа стаць пераломным — бізнэс актыўна пераходзіць у онлайн, — патлумачыў Ілля Жукавец. — Мы спадзяемся, што веды, атрыманыя на «Куфарызацыі» дапамогуць беларускім прадпрымальнікам дабіцца поспеху на онлайн-рынку, а рэгіёнам — атрымаць вялікую выручку. Бо невыпадкова ў многіх краінах менавіта малы і сярэдні бізнес з’яўляецца драйверам эканомікі».

Госці мерапрыемства атрымалі падказкі, як развіваць свой бізнес і выйсці на глабальны онлайн-рынак. Арганізатары адукацыйнай ініцыятывы разлічваюць на «эфект даміно»: тыя, хто атрымаў ад экспертаў карысную інфармацыю, зможа падзяліцца ёй з іншымі.

«Магілёўскія прадпрымальнікі, у тым ліку старэйшыя за 35 гадоў, цяпер актыўна асвойваюць інтэрнэт. Яны пачынаюць давяраць онлайн-продажам і шукаюць эфектыўныя спосабы пашырэння ў інтэрнэце. Такія праекты, як «Куфарызацыя», могуць паскорыць гэты працэс», — адзначыў адзін з фіналістаў бізнес-гульні Дзмітрый Аляхновіч, які развівае сваю справу ў сферы маркетынгу.

На думку экспертаў, інтэрнэт-каналы зараз пранікаюць ва ўсе сферы бізнесу. «За апошнія 10 гадоў кардынальна змяніліся як рынак, так і тэхналогіі. Прычым далёка не заўсёды яны абыходзяцца дорага, — перакананая прадстаўнік бізнес-школы ІПМ ў Магілёве Таццяна Чуяшова. — Праблема крыецца ў тым, што людзі не хочуць вучыцца. А яшчэ адразу чакаюць прыбытку: ўкладаюць вялікія грошы і хочуць акупіцца за два месяцы. Трэба разумець, што калі за пару месяцаў атрымоўваецца вывесці бізнэс «у нуль», то гэта ўжо поспех. А далей трэба пастаянна працаваць: спрабаваць новыя інструменты, аналізаваць, нарошчваць канкурэнтныя перавагі. І не ленавацца — бо матываваныя прадпрымальнікі часцей за ўсё дамагаюцца поспеху».

Пасля Магілёва праект «Куфарызацыя» працягне турнэ па краіне. У Брэсце бясплатныя майстар-класы і бізнес-гульня пройдуць 14 снежня.

Даведка

«Куфарызацыя» — праект, створаны найбуйнейшай у Беларусі пляцоўкай аб’яў «Куфар» і інтэлектуальным квізам «МазгаБойня». Ініцыятыву падтрымліваюць Міністэрства эканомікі і Міністэрства па падатках і зборах. Мэта — дапамагчы развіццю сегмента малога і сярэдняга бізнесу Беларусі, даць беларускім прадпрымальнікам падказкі, як пачаць развіваць свой бізнэс у анлайне.

* — па даных незалежнага даследавання Gemius

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі