Мабільная фотавыстава пра здаровы лад жыцця праходзіць каля буйных заводаў Мінску

Вместе к здоровью3

29 лістапада на плошчы каля Мінскага трактарнага завода (ст. м. Трактарны завод) адкрылася мабільная вулічная фотавыстава «Разам да здароўя!», героямі якой сталі простыя жыхары Беларусі, якія абралі здаровы лад жыцця. Ініцыятар мерапрыемства — Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК). З 10 па 17 снежня выстава будзе размешчана перад Мінскім заводам колавых цягачоў (ст.м. Магілёўская).

— Наш фотапраект «Разам да здароўя!» — гэта гісторыі не толькі пра змяненне ладу жыцця ў бок здаровага, развіццё асабістага патэнцыялу, але і пра ўзаемную падтрымку, — адзначыла Таццяна Святловіч, менеджэр праекта БТЧК «Далучэнне супольнасцяў у прасоўванне здаровага ладу жыцця». — Мы рады, што наша ініцыятыва атрымлівае пазітыўны водгук і выклікае цікавасць у грамадства, СМІ. Разам лягчэй мяняцца да лепшага.

У адкрыцці фотавыставы прынялі ўдзел прадстаўнікі адміністрацыі Партызанскага раёна г. Мінска, кіраўніцтва БТЧК, героі фотавыставы — валанцёры ініцыятыўных груп па здаровым ладзе жыцця.

Валанцёры-інструктары ініцыятыўных груп арганізавалі для ўсіх жадаючых майстар-клас па скандынаўскай хадзьбе, а фатограф праекта Яўген Атцецкий правёў па экспазіцыі экскурсію, да якой далучыліся працоўныя Менскага трактарнага завода і проста мінакі.

— Я жыву ў раёне Трактарнага завода, часта прахаджу тут міма сквера. Ўбачыла стэнды з фотаздымкамі, стала цікава, — падзялілася наведвальніца фотавыставы Кацярына. — Добрая ідэя! Прама гонар за гэтых людзей і за сябе таксама. Я ўжо некалькі гадоў як займаюся фітнесам, а нядаўна пачала ў басейн хадзіць, сяброўку з сабой бяру. Не хачу закісаць і скардзіцца на балячкі. Пад адной з фатаграфій было напісана, што здаровы лад жыцця — гэта здаровае стаўленне да сабе і навакольным. Вельмі дакладна сказана.

ДАВЕДАЧНА

БТЧК з 2014 года рэалізуе праект «Далучэнне супольнасцяў у прасоўванне здаровага ладу жыцця» пры падтрымцы Швейцарскага Чырвонага Крыжа і ў партнёрстве з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Мэта праекта – ўмацаванне здароўя і змяненне паводзінаў насельніцтва Беларусі ў бок здаровага ладу жыцця.

Створаны і паспяхова працуюць 14 ініцыятыўных груп па здаровым ладзе жыцця ў малых гарадах і вёсках Віцебскай, Гродзенскай абласцей, а таксама Магілёўскай вобласці. У склад ініцыятыўных груп ўваходзяць больш за 470 чалавек рознага ўзросту, прафесійнага і сацыяльнага статусу. Гэта актыўныя людзі, захопленыя ЗОЖ і гатовыя дапамагчы іншым змяніць сваё стаўленне да здароўя. Ініцыятыўныя групы навучаюць насельніцтва асновам прафілактыкі неінфекцыйных захворванняў, ажыццяўляюць індывідуальнае суправаджэнне тых, хто імкнецца змяніць свой лад жыцця ў бок здаровага, праводзяць рэгулярныя заняткі і майстар-класы па розных відах фізічнай актыўнасці.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі