Недалёка ад Таймс-сквер у Нью-Ёрку смяротнік учыніў самападрыў
Недалёка ад Таймс-сквер на аўтобусным тэрмінале партовай управы Нью-Ёрка раніцай 11 снежня смяротнік прывёў у дзеянне самаробную бомбу. Ён сам і яшчэ тры чалавекі атрымалі лёгкія траўмы. Мэр Нью-Ёрка Біл Дэ Блазіё назваў здарэнне тэрактам, падкрэсліўшы, што нападнік не дабіўся сваёй мэты.
Падазраваны затрыманы. Гэта 27-гадовы імігрант з Бангладэш Акаед Ула, які жыве ў Брукліне. Ён дастаўлены ў бальніцу Бельвю у ніжняй частцы Манхэтэна, перадае BBC.
Выбуховае прыстасаванне было прымацавана да адзення зламысніка пры дапамозе ліпучкі; ён прывёў яго ў дзеянне наўмысна.
Усе суседнія станцыі метро былі неадкладна закрытыя. Вуліцы паблізу аўтавакзала таксама былі перакрытыя. Аўтавакзал быў эвакуіраваны.
“Мы не дазволім ім парушыць хаду нашага жыцця, гэта як раз тое, чаго яны хочуць”, – заявіў губернатар штата Нью-Ёрк Эндру Куомк, паабяцаўшы аднавіць нармальную працу нью-ёркскага транспарту ў бліжэйшы час.
Гэта не першы напад ў Нью-Ёрку за апошнія некалькі тыдняў. У кастрычніку 29-гадовы імігрант з Узбекістана Сайфуло Саіпаў збіў на аўтафургоне некалькі дзясяткаў людзей у ніжнім Манхэтэне. Восем з іх загінулі, 11 атрымалі сур’ёзныя траўмы.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)