Новы Запавет «Гедэонавых братоў» цяпер і па-беларуску

24991303_563192504032530_6442959889741239031_nГедэонавы браты пачалі распаўсюджваць Новы Запавет і на беларускай мове. 30 тыс. асобнікаў плануецца бясплатна распаўсюдзіць па бальніцах, дамах састарэлых і турмах.

За аснову выдання беларускамоўнага выдання «Новага Запавету» ўзяты праваслаўны пераклад. Крыж, які па традыцыі змяшчаецца на вокладцы, выкананы ў выглядзе крыжа Ефрасінні Полацкай.

Новы Запавет «Гедэонавых братоў» уключае ў сябе: сам тэкст Новага Запавету, спасылкі на вершы з Бібліі, якія могуць аказаць дапамогу і падтрымку ў розных жыццёвых абставінах, кароткі слоўнік тэрмінаў і паняццяў, месца для чытача, пакінутае для падпісання ім даты прызнання Ісуса Хрыста яго сапраўдным выратавальнікам.

Даведка: Гедэон (таксама вядомая як «Гедэонавыя браты», «Гедэон») — міжцаркоўная садружнасць хрысціян, якая займаецца распаўсюджваннем бясплатных асобнікаў Бібліі больш чым на 90 мовах у 194 краінах свету, у асноўным праз пакоі ў гасцініцах і інтэрнатах. Для распаўсюджвання Бібліі арганізацыя бярэ традыцыйны пераклад той краіны, у якой ажыццяўляе місію, і выдае яго шматтысячнымі накладамі.

Таварыства было заснавана ў 1899 у горадзе Джэйнсвіл (ЗША) як пазаканфесійная арганізацыя, прысвечаная евангелізму. Місія Гедэона — выданне і данясенне Евангелля па ўсім свеце, каб кожны чалавек меў магчымасць спазнаць Госпада Ісуса Хрыста як свайго ўласнага Збавіцеля.

Фота Mikalai Malaščonak

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі