Віцебскі святар асвяціў крыжы ў мемарыяле пад Хайсамі
У “расстрэльным” Вераб’ёвым лесе пад Хайсамі ў Віцебскім раёне 9 сьнежня былі асвечаныя крыжы, усталяваныя ў памяць ахвяраў расстрэлаў, якія адбываліся на гэтым месцы ў 1937-1941 гадах па загадах НКАУС. Крыжы асвяціў пробашч віцебскай парафіі святога Антонія кс. Вячаслаў Барок.
Удзельнікі асьвячэньня ўсклалі да падножжа крыжоў кветкі і запалілі сьвечкі. Зьвяртаючыся да Ўсемагутнага, кс. Вячаслаў прасіў блаславіць крыжы, узведзеныя на месцы злачынстваў чырвонага тэрору: “І няхай нашая вера ў валадарства Божае садзейнічае таму, каб наш свет адбудоўваўся да лепшага, каб будаваўся ён на падмурках праўды і справядлівасці. Дазволь кожнаму, хто прыняў несправядлівую смерць і хто пахаваны ў гэтым лесе, дачакацца хвалебнага ўваскрашэння”, паведамляе “Віцебская вясна”.
Вераб’ёвы лес пад Хайсамі называюць “віцебскімі Курапатамі”. Першыя крыжы паўсталі тут яшчэ ў 2014-м. Цяпер іх у “расстрэльным” лесе 34. Апошні вялікі крыж быў пастаўлены на ўскрайку лесу, яго добра відаць з трасы “Віцебск – Гарадок”.
Віцебскі актывіст і стваральнік грамадзкай ініцыятывы “Хайсы” Ян Дзяржаўцаў апавядае, што за тры гады сабраў сведчанні аб растрэлах 32-ух мясцовых жыхароў.
“Зробленая вялікая справа, бо я больш 20 гадоў займаюся ўпарадкаваньнем Курапатаў і ведаю, што гэта такое. І дзякуй, што тут ёсьць такі чалавек, як Ян Дзяржаўцаў. Што ён узяў на сябе гэтую адказнасць і нясе гэты крыж змагання за “віцебскія Курапаты”, – кажа адказны сакратар Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ і старшыня камісіі Сойма па Курапатах і Чарнобылю Алесь Чахольскі.
Сёння месцам растрэлаў цікавяцца выключна “чорныя капальнікі”. У 2015 годзе ў лесе працаваў 52-і пошукавы батальён, пасля працы якога засталіся чалавечыя парэшткі па ўсім лесе. Актывісты пахавалі іх у трунах каля трох вялікіх крыжоў, усталяваных у верасьні 2017 году. У выніку ў сьнежні на Яна Дзяржаўцава, на падставе заявы старшыні Мазалаўскага сельсавета, быў складзены пратакол паводле артыкулу 23.43 КаАП (“Парушэньне заканадаўства аб пахаваньні”). Суд над актывістам адбудзецца 12 снежня ў Віцебску.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- Новы апостальскі ліст Папы: хопіць палемікі вакол літургіі 04.07.2022 14:33
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж 04.07.2022 10:22
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)