Амбасада Швецыі адзначыла ў Мінску дзень святой Люцыі

santa lucia

Амбасада Швецыі ў Мінску ўрачыста адзначыла адно з нацыянальных шведскіх святаў – дзень святой Люцыі. Менавіта на ўспамін гэтай хрысціянскай святой, адзначыла ў сваёй прамове амбасадарка Крыстына Юханэсан, у часы, калі Швецыя яшчэ жыла паводле юліянскага календара, выпадала самая доўгая ноч.

І святая Люцыя, імя якой з латыні перакладаецца як “святло”, стала сімвалам перамогі святла над цемрай.

Важнай часткай вечарыны стаў урачысты спеўны выступ музычнага ансамблю, прадстаўнікі якога па шведскай традыцыі былі апранутыя ў белыя сукенкі (сімвал чысціні хрысцільнай вопраткі) з чырвонымі паясамі (сімвал мучаніцтва). Узначальвала выступ дзяўчына ў вобразе святой Люцыі з вянком са свечак на галаве.

Гасцямі мерапрыемства былі акрэдытаваныя ў Беларусі дыпламаты, прадстаўнікі розных беларускіх канфесій, палітыкі, грамадскія дзеячы, дзеячы культуры, журналісты. Сярод прысутных былі ў тым ліку апостальскі нунцый ў Беларусі Габар Пінтэр, каталіцкі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, равіны Рыгор Хайтовіч і Рыгор Абрамовіч, сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі і іншыя.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі