Навагодняя сустрэча з хрысціянскай паэткай Нінай Лістотай — 27 снежня

25370999_569344496741801_1828485617_oa

Ніна Лістота — адна з самых рамантычных асобаў у беларускім журналісцкім асяроддзі. Журналістка “Звязды”, якая кожны дзень натхняе нас сваімі вершамі пра веру, каханне, час і чалавечую псіхалогію.

Запрашаем на творчы вечар паэткі ў офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў!

Ніна Лістота працуе журналісткай “Звязды”, а творы аўтаркі друкаваліся ў газеце “Літаратура і мастацтва”, часопісах “Маладосць”, “Бярозка”. Цыкл твораў Ніны Лістоты перакладзены на ўкраінскую мову Пятром Сялецкім і апублікаваны ва ўкраінскім літаратурным часопісе “Киів”.

Ніна Лістота жыве і працуе ў Мінску. Аднак яе паэтычную творчасць добра ведаюць у родным Маладзечне. Там яе творы гучалі на многіх пляцоўках і займелі сваіх прыхільнікаў.

Пра тое, чаму вырашыла зладзіць паэтычны выступ у Мінску, аўтарка кажа так: “Паэзія – тая жанчына, з якой мы ідзем побач усё жыццё. Колькі сябе памятаю – пішу вершы. Аднак доўгі час я лічыла, што паэзія – гэта вельмі асабістае, тое, што з’яўляецца выключна тэрыторыяй маёй душы. Таму пускаць туды некага старонняга не хацелася.

Але з часам я прыйшла да разумення, што здольнасці дадзеныя нам не проста так. Яны могуць крыху аздобіць жыццё тых, хто апынаецца побач. Таму пачала публікаваць свае вершы, часам выступаць. Адразу атрымала шмат станоўчых водгукаў”.

Арганізатары вечарыны абяцаюць, што зробяць усё, каб стварыць пераднавагоднюю атмасферу і разам пагутарыць з Нінай Лістотай пра літаратуру, веру і натхненне.

Імпрэза пройдзе 27 снежня ў офісе БАЖ
г.Мінск, вул.Кальварыйская 16, бізнес-центр “Парус”, пакой 265
Уваход вольны!

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі