Біскуп Буткевіч: збіраць сродкі на аднаўленне касцёла святога Антонія пакуль нельга

Олег
У Віцебску 14 снежня ў Віцебскай дыяцэзіяльнай курыі адбылася прэс-канферэнцыя біскупа Віцебскага Алега Буткевіча.

Кіраўнік каталіцкай епархіі адказаў прадстаўнікам мясцовых СМІ на шматлікія пытанні, цэнтральнае месца сярод якіх заняла адбудова касцёла святога Антонія ў Віцебску, паведамляе catholic.by.

Біскуп Буткевіч распавёў, што зараз вядуцца падрыхтоўчыя працы, вырашаюцца пытанні, звязаныя з археалагічнымі даследаваннямі касцёла. «Аднак распачаць збор сродкаў на аднаўленне святыні мы зможам толькі тады, калі атрымаем дазвол на яе адбудову», – падкрэсліў іерарх.

«Перадусім мне хочацца падзяліцца радасцю ад таго, што Касцёл на Беларусі жыве, нягледзячы на розныя цяжкасці», – адзначыў біскуп Алег Буткевіч, адказваючы на пытанне журналістаў, пра што найперш ён хацеў бы распавесці Папу Рымскаму падчас сустрэчы ў Ватыкане ў студзені.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі