Бабруйскі «Чырвоны харчавік» будзе выпускаць кашэрную халву

595c91ae0541d423572138

Найстарэйшае прадпрыемства кандытарскай галіны Беларусі ААТ «Чырвоны харчавік» з Бабруйска атрымала сертыфікат кашэрнасці на частку прадукцыі. Праверку вытворчасці правёў Дэпартамент кашруту пры Галоўным рабінаце Расіі.

«Чырвоны харчавік» спецыялізуецца на вытворчасці паста-мармеладных вырабаў (зефір, мармелад, «жавальны» мармелад), халвы сланечнікавай і арахісавай, касача, дражэ, цукерак. Сертыфікат кашэрнасці атрымалі 11 відаў халвы і чатыры віды казінаку. Прадукцыя кашэрная «парво» на ўсе дні года, акрамя дзён свята Пейсах, паведамляе jewish.ru.

Фармальна завод атрымаў сертыфікат кашэрнасці яшчэ ў 2009 годзе. Меркавалася, што ён стане падставай для вытворчасці для ізраільскага рынку асаблівага гатунку зефіру. Але тады беларускаму прадпрыемству не ўдалося атрымаць адабрэнне на вытворчасць і экспарт кашэрных прадуктаў з боку духоўных лідараў Ізраіля.

Таксама адзначым, што з нядаўняга часу бабруйскі завод выпускае адмысловы від зефіру ў абсыпцы з мацы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі