МХД звярнулі ўвагу мінчукоў на крытычную сітуацыю па спажыванні алкаголю

1513515563_j5syxllzmd8

Маладыя хрысціянскія дэмакраты паведамілі мінчукам пра крытычную сітуацыю ў краіне па спажыванню алкаголю. Ва ўлётках, якія МХД распаўсюдзілі каля крам (у тым ліку тых, што гандлююць алкаголем), па пад’ездах, прыпынках, на дошках аб’яў, паведамляецца, што Беларусь лідзіруе ў свеце па спажыванні алкаголю, сярэдні беларус штогод выпівае 16,4 літра чыстага алкаголю.

Таксама адзначаецца, што ў Беларусі на 600 чалавек прыходзіцца 1 алкагольная крама (у еўрапейскіх краінах гэта норма 10000 чалавек на 1 краму), а на дыспансерным уліку ў краіне на 1 жніўня 2017 года знаходзілася каля 164 500 хворых на алкагалізм, паведамляе BCHD.INFO.

Звярнулі ўвагу актывісты і на тое, што доля злачынстваў ў нецвярозым стане дасягае 70-80%.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі