Мітрапаліт Кандрусевіч хацеў бы стварыць незалежную раду канфесій Беларусі
У 2018 годзе ўжо традыцыйная малітва аб еднасці хрысціянаў з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянcкіх канфесій пройдзе ў Мінску 20 студзеня. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 19 снежня заявіў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
“Гэта вельмі важная справа, калі трэба пільнаваць еднасць. Неабходная еднасць у барацьбе за хрысціянскія каштоўнасці і супольна распаўсюджваць хрысціянскае пасланне, каб адказваць на выклікі секулярызаванага свету”, – адзначыў ён.
На ўдакладняючае пытанне карэспандэнта Krynica.info, як арцыбіскуп ставіцца да магчымага стварэння па прыкладзе Украіны Рады канфесій, каб іх голас гучаў больш гучна, ён паведаміў, што ў 1993 годзе падчас свайго служэння ў Расіі быў сярод заснавальнікаў падобнага Хрысціянскага міжканфесійнага кансультатыўнага камітэту і нават займаў пасаду яго сустаршыні разам з будучым праваслаўным Патрыярхам Кірылам.
«Важна, каб усе прысутнічалі, выказвалі свае думкі. Існуюць жа розныя праблемы. Памятаем, як у мінулым годзе міністэрства аховы здароўя спрабавала змяніць этычныя нормы, якія б забаранялі лекарам насіць крыжыкі. Мы тады з мітрапалітам Паўлам разам выказаліся і сітуацыя вырашылася, але было б добра, каб усе разам былі», – дадаў Тадэвуш Кандрусевіч, адзначыўшы важнасць наяўнасці і агульнахрысціянскага перакладу Бібліі, а не толькі канфесійных.
«Я за тое, каб такая рада існавала. У нас ёсць кансультатыўны савет пры апараце ўпаўнаважанага, але хацелася б, каб самі яе заснавалі, без удзелу дзяржавы», – падкрэсліў каталіцкі іерарх.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)