Мітрапаліт Кандрусевіч: толькі Бог ведае, калі Папа Рымскі наведае Беларусь

Гаек

Толькі Бог ведае, калі Папа Рымскі наведае Беларусь. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 19 снежня заявіў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. «Мы ведаем умовы. Прынамсі не супраціў Праваслаўнай Царквы. І гэта павінна быць сказана», – адзначыў ён, паведамляе карэспандэнт Krynica.info.

Разам з тым ён падкрэсліў добрыя стасункі з Беларускай Праваслаўнай Царквой, і ў прыватнасці з мітрапалітам Паўлам. “Дарога праціраецца, але калі будзе зроблена, калі Папа зможа прыехаць, невядома”, – дадаў арцыбіскуп.

Мітрапаліт Кандрусевіч: Беларусь ў 2018 годзе адзначае 100-годдзе аднаўлення незалежнасці

Няма, паводле яго, пакуль яснасці і з візітам у наступным годзе пантыфіка ў суседнюю Літву. Пры гэтым ён нагадаў, што абяцаны візіт будзе прымеркаваны да многіх юбілейных датаў: 300-й гадавіны каранацыі абразу Маці Божай у Троках, 25-годдзя візіту Яна Паўла ІІ і да таго, што ў 2018 годзе “Літва, як і Беларусь, святкуе 100-годдзе аднаўлення незалежнасці”.

Мітрапаліт адзначыў, што калі Папа ўсё-такі прыедзе ў 2018 годзе ў Літву, то туды будуць арганізаваныя пілігрымкі з Беларусі. “Хацелася б, каб Папа прыехаў у Беларусь, але пакуль нічога зрабіць не можам”, – сказаў ён.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі