У Германавічах асвяцілі стараверскі храм

Германовичи
У Германавічах блізу Шаркаўшчыны пасля 15-гадовага перапынку аднавіліся службы ў Свята-Успенскай стараверскай паморскай царкве.

17 снежня адбылося ўрачыстае адкрыццё і асвячэнне гэтага храма, паведамляе klich.by.

На першую службу прыехалі старшыня Духоўнай Камісіі старавераў-паморцаў ў Беларусі Пётр Дзяменцьеў, адказны сакратар Цэнтральнага Савета старавераў-паморцаў Іван Сафронаў, духоўны настаўнік Полацкай паморскай супольнасці Пётр Арлоў.

Германовичи
Прыхаджанаў павіншавалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і старшыня Германавіцкага сельскага Савета дэпутатаў.

У бліжэйшых планах прыхаджанаў – неабходныя аднаўленчыя і рамонтныяпрацы ў храме.

Драўляная царква, пабудаваная ў пачатку мінулага стагоддзя, уключаная ў спіс  гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.

Старшынёй супольнасці стаў Якаў Кірсанаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі