23 снежня ў Менску пройдзе з’езд БХД

5 з'езд БХД_39

У суботу 23 снежня у Менску ў кангрэс-холе “Вікторыя” (праспект Пераможцаў, 59) пройдзе з’езд Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, прымеркаваны да 100-годдзя партыі.

З’езд падсумуе вынікі юбілейнага для БХД года, прыме дакументы для рэгістрацыі партыі ў Міністэрстве юстыцыі, правядзе выбары новага кіраўніцтва, абмяркуе планы на будучыню, а таксама зацвердзіць шэраг рэзалюцыяў, паведамляе BCHD.INFO.

Рэгістрацыя дэлегатаў і гасцей з’езда пройдзе з 10.00 да 11.00. Пачатак з’езду – аб 11-й.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі