На рэканструкцыю грошай няма: у Мсціславе абвалілася частка 260-гадовага касцёла

У Мсціславе павалілася частка сцяны 260-гадовага касцёла. Пра гэта распавёў мінчук і ўраджэнец горада Дзяніс Касцюкевіч. Раней ён двойчы звяртаўся да былога і цяперашняга міністра культуры Барыса Святлова і Юрыя Бондара з просьбай выратаваць будынак касцёла.

Пасля відэазвароту да Святлова ён атрымаў адказ за подпісам намесніка міністра культуры Аляксандра Яцко аб тым, што вылучыць сродкі з рэспубліканскага бюджэту на «вышэйадзначаную гісторыка-культурную каштоўнасць не ўяўляецца магчымым», передает TUT.by.

c1587-clip-51kb

У чэрвені Мінкульт прапанаваў Мсціслаўскаму райвыканкаму прыняць меры для прыцягнення сродкаў грамадскіх і камерцыйных арганізацый, спонсараў, інвестараў для стварэння ўмоў па забеспячэнні захаванасці аб’екта спадчыны, у тым ліку і па распрацоўцы праектна-каштарыснай дакументацыі. У мсціслаўскіх уладаў тады грошай на рэканструкцыю касцёла не знайшлося.

Як распавёў намеснік старшыні Мсціслаўскага райвыканкама Ігар Мельнікаў, пасля абвальвання доступ у будынак быў зачынены. Цяпер чыноўнікі вырашаюць, што рабіць далей, але гаворкі аб рэканструкцыі па-ранейшаму не ідзе.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі