БПЦ будзе збіраць сродкі на аднаўленне разбураных праваслаўных святынь Сірыі

Syria_Saleh_Main_pic_1

20 снежня ў Мінску на Агульным сходзе Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы Патрыяршы Экзарх праінфармаваў прысутных аб прапанове свяшчэннаслужыцеляў 6-й Мінскай гарадской акругі пачаць збор сродкаў для адраджэння разбураных праваслаўных святынь Антыяхійскай Праваслаўнай Царквы і дапамогі жыхарам Сірыі, пацярпелым ад вайны з тэрарыстамі.

Удзельнікі сходу падтрымалі ініцыятыву, паведамляе Church.by.

Збор сродкаў пачнецца ў бліжэйшы час і пройдзе ў маштабах усёй Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі