Лукашэнка: Раство – свята абнаўлення, спагады і міласэрнасці

Адвент
Кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка напярэдадні Раства Хрыстова павіншаваў усіх хрысціянаў, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня.

«У цёплай атмасферы калядных дзён ярка праяўляюцца ўсе лепшыя якасці людзей, натхнёных духоўнымі каштоўнасцямі хрысціянства. Гэта свята абнаўлення, спагады і міласэрнасці», – гаворыцца ў віншавальным пасланні, паведамляе catholic.by.

“Няхай радасць гэтай чароўнай падзеі напоўніць сэрца кожнага любоўю і надзеяй, дапаможа з упэўненасцю ісці па жыцці і дасягнуць пастаўленых мэтаў. Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, міру, шчасця, невычэрпнай энергіі і натхнення”, – дадае Аляксандр Лукашэнка.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі