Фотафакт: калядныя набажэнствы прайшлі ў пратэстанцкіх цэрквах Беларусі

У панядзелак, 25 снежня, у пратэстанцкіх цэрквах Беларусі прайшлі набажэнствы ў гонар святкавання Раства Хрыстова. Як яго сустракалі пратэстанты – глядзіце ў фотагалерэі «Krynica.info».

У брэсцкай царквы ХВЕ, размешчанай па адрасе Цэнтральная 1, выступілі дзеці з нядзельнай школы з вершамі і каляднай песняю.

1

Моладзевы і дзіцячы хор супольна выканалі песню «Народжаны Цар».

7

У царкве ХВЕ «Вазнесеніе» Баранавіч у гэты дзень прайшоў спектакль «Калядны рэпартаж». Акцёры прапанавалі гледачу перанесціся з дапамогай імправізаванай ерусалімскай тэлевізійнай студыі «Ерусалім TV» на месца нараджэння Ісуса Хрыста і высветліць, як усе было насамрэч.

5

«У той час, як насельніцтва, затаіўшы дыханне, чакае з’яўленне Месіі, некаторыя людзі сцвярджаюць, што ўжо сталі сведкамі Яго нараджэння. Давайце паслухаем нашага адмысловага карэспандэнта з месца падзей: «Я знаходжуся на палях Віфлеемскіх з двума мясцовымі жыхарамі…» (урывак са спектакля «Калядны рэпартаж»).

4

Моладзь царквы ХВЕ «Благадаць» Мінска выканала на музычных інструментах папулярныя калядныя гімны.

10

Моладзевы калектыў брэсцкай царквы ЕХБ «Раства» у песні павіншаваў вернікаў з Раством.

9

Самыя юныя харысты царквы ўславілі Бога супольным спевам, дружна выканаўшы калядныя псалмы.
8
Царква ХВЕ «Благадаць» Дубіцы сабрала людзей розных узростаў. Самыя маленькія дзеткі расказвалі вершы, падлеткі – удзельнічалі ў пастаноўках, спявалі песні, танцавалі. Таксама была здзейснена малітва багаславення дзяцей.

2

У першай віцебскай баптысцкай царкве «Дом Евангелля» у гэты дзень казалася пра тое, што Раство – гэта не свята ежы, гэта нараджэнне Таго, з-за якога мы цяпер жывём.

11

«Бо немаўля нарадзілася нам, ды будзе ўся слава Богу» – такім быў дэвіз каляднага набажэнства царквы ХВЕ «Спасеніе» Мазыра.

6

 

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі