СМІ: у справе «бацюшкі са свастыкай» з’явіліся новыя абвінавачванні

20172612133217

У справе асуджанага ў Беларусі праваслаўнага святара, расіяніна Канстанціна Бурыкіна, таксама вядомага як «бацюшка са свастыкай», з’явіліся новыя доказы. Пра гэта паведамляе расійскі тэлеканал Рен-ТВ.

Паводле інфармацыі канала, святар можа быць звязаны з фінансавымі махінацыямі ў Федэрацыі паўэрліфтынгу, якую ён раней узначальваў.

Таксама яго падазраюць у гвалтаванні дачкі і захоўванні дзіцячай парнаграфіі: на яго кампутары знайшлі калекцыю дзіцячага порна — 300 гігабайт фота і відэа дзяўчынак, малодшай з якіх усяго 10 гадоў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі