У Віцебску ў гонар Раства Хрыстова адбыўся конкурс на лепшае выкананне песні (фотарэпартаж)
25 снежня ў Віцебску вернікі царквы хрысціян веры Евангельскай “Новае жыццё” па шматгадовай традыцыі зладзілі Дзень Нараджэння Ісуса Хрыста ў рэстаране, куды запрасілі сваіх знаёмых, якія наведваюць царкоўныя службы або вельмі рэдка, або ніколі.
Сёлета на свята сабралася каля 130 чалавек у рэстаране “Планета”. У гонар нараджэння Сына Божага быў арганізаваны конкурс на лепшае выкананне песні. Сем выканаўцаў змагаліся за першае месца. У якасці журы выступалі госці. І хаця ўсе канкурсанты не з’яўляюцца прафесійнымі спевакамі, спявалі яны цудоўна. Было вельмі складана сярод выдатных выканаўцаў знайсці лепшага, таму конкурс праходзіў у два этапы. Пераможцай аказалася Дзіяна Качанава.
Госці казалі, што дзве з паловай гадзіны свята праляцелі як адно імгненне, і дзякавалі за запрашэнне. Чальцы царквы “Новае жыццё” казалі ў адказ, што будуць радыя бачыць іх на службе ў царкве кожную нядзелю.
Пастар Аляксей Сівалобаў пажадаў гасцям, каб нараджэнне Ісуса Хрыста адбылося ў кожным сэрцы, і каб кожны змог з удзячнасцю прыняць ад Бога ў падарунак збаўленне ад грахоў і жыццё вечнае.
У Евангеллі ад Лукі ў другім раздзеле распавядаецца аб нараджэнні Ісуса Хрыста наступнае:
“У тыя дні выйшаў ад кесара Аўгуста загад зрабіць перапіс па ўсёй зямлі… І пайшлі ўсе запісвацца, кожны ў свой горад. Пайшоў таксама і Язэп з Галілеі, з горада Назарэта, у Юдэю, у горад Давідаў, называны Віфляемам, бо ён быў з дому і роду Давідавага, запісацца з Марыяю, заручанаю яму жонкай, якая была цяжарная.
Калі ж былі яны там, настаў час радзіць Ёй; і нарадзіла Сына Свайго першынца, і спавіла Яго, і паклала яго ў ясьлі, бо ня было ім месца ў гасьцініцы.
… Раптам на полі пастухам зьявіўся анёл Гасподні, і слава Гасподняя апраменіла іх; і спалохаліся страхам вялікім. І сказаў ім анёл: ня бойцеся; я ўзьвяшчаю вам вялікую радасьць, якая будзе ўсім людзям: бо сёньня нарадзіўся вам у горадзе Давідавым Збаўца, Які ёсьць Хрыстос Гасподзь; … І раптоўна зьявілася з анёлам шматлікае войска нябеснае, славячы Бога і заклікаючы: слава ў вышынях Богу, і на зямлі мір, і ў людзях добрая воля.
… І пасьпяшаўшыся ў Віфляем, прыйшлі, і знайшлі Марыю і Язэпа, і Дзіцятка, Якое ляжала ў ясьлях. …І расказалі пра тое, што было абвешчана ім пра Дзіцятка Гэтае. …усе дзівіліся …
А Марыя прымала ўсе словы гэтыя, складаючы ў сэрцы Сваім. І вярнуліся пастухі, славячы і хвалячы Бога за ўсё тое, што чулі і бачылі, як ім сказана было.” (Ев.Лукі, 2:1—19)
Алёна Шабуня, Вячаслаў Лазараў (фота)
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- Вернікаў царквы «Новае Жыццё» просяць пацвердзіць, што яны па-ранейшаму ў царкве 01.07.2022 10:14
- У Маладзечне асвяцілі кафедральны сабор 01.07.2022 07:12
- Верш беларускага святара паслужыў тэкстам антываеннай “Балады аб вайне” 30.06.2022 17:12
- Пастар Ганчарэнка: Бог здольны здзейсніць эканамічныя і палітычныя цуды 30.06.2022 16:05
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)