Мітрапаліт Кандрусевіч на Новы год: Запытаемся сябе – не што дасягнулі, а што б маглі дасягуць

Кондрусевич
У Мінску ў навагоднюю ноч з 21 снежня на 1 студзеня ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася святая Імша, якую ўзначаліў  мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Вернікі з розных мікрараёнаў сабраліся разам, каб памаліцца і атрымаць благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам на распачацце новага года, паведамляе catholic.by.

«Касцёл у гэты час заклікае нас з удзячнасцю паглядзець на мінулае і з надзеяй — у будучыню. Разважаючы пра мінулае ў маштабе свету, Еўропы і краіны, неабходна таксама паглядзець і на наша асабістае жыццё. Нам неабходна спытаць сябе саміх: “Што я рабіў у мінулым годзе? Напэўна, я быў вельмі заняты, але якіх вынікаў дасягнуў?” Але ці мы пытаемся саміх сябе, чаго мы не дасягнулі, а маглі б дасягнуць? Асабліва ў духоўнай галіне, калі не змагаліся са сваімі грахамі і злымі звычкамі? Найчасцей мы гэтага не хочам памятаць», – падкрэсліў арцыбіскуп.

«Хрыстус не пакідае нас адных, але заўсёды працягвае руку дапамогі. Нам толькі неабходна схапіцца за яе. На парозе новага года Ён нам кажа, што ізноў адорыць нас сваімі ласкамі і міласэрнасцю», – дадаў мітрапаліт Кандрусевіч.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі