Мітрапаліт Кандрусевіч падзяліўся аплаткай з дзецьмі Мінска

Кондрусевич
У мінскім мікрараёне Серабранка ў парафіі святога Яна Хрысціцеля 30 снежня адбылася аплаткавая сустрэча мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з дзецьмі з ўсіх парафіяў Мінска і Мінскага раёна.

У межах сустрэчы мітрапаліт Кандрусевіч узначаліў святую Імшу, паведамляе catholic.by.

Разважаючы ў гаміліі пра постаці старца Сімеёна і прарочыцы Ганна, іерарх нагадаў: «Малітва і пост учынілі Ганну сведкай вялікіх Божых спраў. Яна прыгадвае нам аб тым, што можа быць шмат шляхоў служэння Богу, з якіх малітва з’яўляецца найбольш эфектыўным. Маліцца – азначае служыць Богу, ахвяраваць сябе Яму. Такое служэнне Богу ўмацоўвае нас у сведчанні аб прысутнасці Бога сярод нас».

“Прыказка кажа, што маладое пакаленне можа хутчэй хадзіць, але старое лепей ведае дарогу. Таму моладзь з’яўляецца надзеяй і натхненнем старэйшых людзей, досвед якіх можа служыць крыніцай стабільнасці для маладых”, – дадаў мітрапаліт Кандрусевіч.

Свята працягнулася ў араторыі імя св. Яна Боско пры парафіі. Падчас праграмы прысутных забаўлялі героі мультфільма «Мадагаскар», а напрыканцы да ўдзельнікаў сустрэчы завітала Святая Сям’я.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі