Мітрапаліт Кандрусевіч у дзень нараджэння: Наша задача – вярнуць грамадству імя Езуса

Кондрусевич
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў святую Імшу з нагоды свята Найсвяцейшага Імя Езуса ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі 3 студзеня, у свой дзень нараджэння.

У гаміліі мітрапаліт падкрэсліў, што Каталіцкая Царква, праслаўляючы Імя Езуса ў перыяд Божага Нараджэння, «яшчэ мацней падкрэслівае значэнне таямніцы Богаўцелаўлення», нагадаўшы, што імя “Езус” – гэта грэцкая форма габрэйскага імя «Ешуа», што значыць «Бог ёсць маё збаўленне», паведамляе catholic.by.

“Сучасны свет усё больш аддаляецца ад Бога і жыве так, як быццам Бога зусім няма, што нярэдка можна заўважыць і ў нашым грамадстве, таму нашым, як хрысціянаў, заданнем, з’яўляецца вярнуць належную пашану Богу і Імені Езуса, як адзінага Збаўцы свету», – дадаў іерарх.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі