У мінскай «Благадаці» адбудзецца вечар для маладых замужніх сясцёр

22

У царкве ХВЕ «Благадаць» Мінска 12 студзеня адбудзецца вечар для маладых замужніх сясцёр. Арганізатары запрашаюць усіх ахвотніц, паведамляецца на сайце царквы.

Тэма вечара «Крэпасць і прыгажосць – адзенне яе». Адмысловы госць мерапрыемства – акушэр-гінеколаг Ларыса Гапоненка, якая будзе казаць пра жаночую прыгажосць і здароўе. Таксама спікеру на працягу вечара можна будзе задаць пытанні на тэму вечара.

Сустрэча адбудзецца ў 19.00 у малой зале царквы «Благадаць», размешчанай па адрасе Гурскага 48. Для ўдзелу патрэбна абавязковая рэгістрацыя.

Па прычыне абмежаванай колькасці месцаў арганізатары просяць пакінуць дзяцей дома з татам ці ў бабуль, дзядуляў, цёткаў, дзядзькаў і г.д.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі