Міністэрства культуры пачало збіраць грошы на ратаванне касцёла ў Мсціславе

Мстиславль
Міністэрства культуры адкрыла дабрачынны рахунак на аднаўленне разбуранага 260-гадовага іехуіцкага касцёла ў Мсціславе, у якім 21 снежня абрынулася частка мура.

У Мінкульце прызналі катастарафічны стан унікальнага аб’екта са спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў нацыянальнага значэння, паведамляе katolik.life.

Каталікі і мясцовыя актывісты задоўга да здарэння заяўлялі аб праблеме гарадскім уладам і ў Міністэрства культуры, аднак адказ быў: на рэстаўрацыйныя працы ў бюджэце няма сродкаў.

Спробы збору сродкаў на платформе Талака.бай  выніку не далі.

“Будынак касцёла з’яўляецца ўпрыгожваннем Мсціслава. Аднак на працягу доўгага часу касцёл не выкарыстоўваўся. У цяперашні час будынак знаходзіцца ў нездавальняючым, аварыйным стане. Для прыняцця ў самыя кароткія тэрміны неадкладных мер і правядзення супрацьаварыйных работ на аб’екце, а таксама ў сувязі з адсутнасцю неабходнага аб’ёму фінансавых сродкаў арганізаваны збор ахвяраванняў”, – паведамляюць у мінкульце.

На сабраныя сродкі плануецца закансерваваць канструкцыі ва ўстойлівым стане і распрацаваць праектнай дакументацыю па рэстаўрацыі.

Касцёл быў закладзены ў Мсціславе ў 1637 годзе ў стылі віленскага барока.

Реквизиты благотворительного счета: BY73 BAPB 31352908100160000000, в РКЦ № 19 в г.Мстиславль филиала ОАО «Белагропромбанк – Могилевское областное управление» Код BAPВBY27458, УНП 790613221 (Пожертвование на восстановление бывшего костела в Мстиславле).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі