У Мёрах на “Зорцы Бэтлеему” перамагла Шаркаўшчына

зорка
У Мёрах 3 студзеня у 16-ы раз прайшоў дзіцячы каталіцкі конкурс “Зорка Бэтлеему”. Конкурс, арганізаваны парафіяй Унебаўшэсця Панны Марыі, прайшоў на сцэне Мёрскага раённага Дома культуры.

Арганізатарам традыцыйна стаў пробашч парафіі кс. Кшыштаф Мянкіна, на запрашэнне якога прыехалі парафіяльныя калектывы з розных куткоў Віцебскай дыяцэзіі. Усяго ўдзел узялі 13 груп, паведамляе catholicnews.by.

Гасцямі фестывалю сталі біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч і канцлер дыяцэзіі ксёндз Віктар Місевіч, таксама ў склад журы ўвашлі выкладчык музыкі Галіна Грабоўская і мастачка Вольга Чарняўская.

Журы нікога не пакінула без падарункаў і прызоў. Былі вызначаныя тры прызы глядацкіх сімпатыяў, тры трэція месцы, тры другія і тры першыя.

Лепшымі сталі гурт “Музыкі Хрыста” з Шаркаўшчыны, Злата Ярашэвіч з Лучая і Анастасія Пазняк і Антон Анецько з Мёраў.

Пераможцы атрымалі гітары, а ўсе ўдзельнікі –  салодкія падарункі ад дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі