У сеціва выкладзены статут “Беларускага каталіцкага выдавецтва”

dd1f3-clip-38kb

У сеціва для вольнага спампоўвання выкладзены статут “Беларускага каталіцкага выдавецтва” – міжваеннай грамадскай арганізацыі, якая займалася выданнем беларускай каталіцкай літаратуры і перыёдыкі (кнігаў, часопісаў, засноўвала друкарні), арганізоўвала літаратурныя і тэатральныя мерапрыемствы, лекцыі, квэсты.

Арганізацыя была заснаваная ў 1928 годзе і зарэгістраваная 19 лютага 1929-га рашэннем віленскага ваяводы.

Заснавальнікамі таварыства былі вядомыя беларускія каталіцкія дзеячы таго часу, у тым ліку лідары міжваеннай Беларускай хрысціянскай дэмакратыі: ксяндзы Вінцэнт Гадлеўскі, Адам Станкевіч, Францішак Чарняўскі, інжынер Лявон Дубейкаўскі, доктар Баляслаў Грабінскі.

Спампаваць статут можна тут.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі