У Віцебску прайшоў дыяцэзіяльны конкурс моладзевых батлеек
У Віцебску 4 студзеня адбыўся конкурс батлееек каталіцкай Віцебскай дыяцэзіі. Конкурс прайшоў у межах Дзён хрысціянскай культуры Віцебскай дыяцэзіі пры ўдзеле дзяцей і моладзі з 11-і парафіяў.
Канцлер курыі Віцебскай дыяцэзіі кс. Віктар Місевіч, які вёў конкурс, прадставіў журы, у якое ўвайшлі арганістка парафіі Святога Духа Таццяна Дарафеева, загадчык літаратурна-драматычнай часткі тэатра імя Якуба Коласа Алесь Замкоўскі, кіраўнік клуба гістарычнай рэканструкцыі «Паўночная Вежа» Крысціна Бандарова, мадэратар курыі Віцебскай дыяцэзіі а. Кляменцiй Верт SJ, паведамляе catholicnews.by.
Напачатку конкурса да ўсіх прысутных звярнуўся біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Пасля па чарзе выступілі дзеці з пяці парафіяў Віцебска, з Докшыцаў, Наваполацка, Параф’янава, Відзаў, Дуброўна, Браслава.
Кожная група атрымала дыплом у асобнай намінацыі за сваю арыгінальнасць і артыстызм. Трэцяе месца раздзялілі дзеці з Наваполацка і парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску, другое месца атрымаў Браслаў, першае – артысты з Докшыцаў і віцебскай парафіі святога Антонія.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Дыяцэзіяльныя ўрачыстасці ў Тракелях пройдуць 9-10 ліпеня (+праграма) 29.06.2022 10:21
- Ва Украіне пад Валнавахай манах падарваўся на міне 27.06.2022 15:49
- Праграма прынясення каўчэга з часціцай мошчаў прападобнага Сергія Раданежскага ў Беларусь у перыяд з 27 чэрвеня па 3 ліпеня 27.06.2022 10:37
- Пра Беларусь, стэрэатыпы і духоўнасць. Batushka адкажа. Відэа 26.06.2022 08:28
- Вярхоўны суд ЗША 24 чэрвеня адмяніў рашэнне ў справе «Роў супраць Уэйда», што прызнавала аборт фундаментальным правам 25.06.2022 14:38
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)