Калядныя творы на сайце часопіса “ПрайдзіСвет”

Лагатып часопіса Прайдзісвет

Нашы-сябры перакладчыкі з часопіса перакладной літаратуры «Прайдзісвет» падрыхтавалі адмыслова для чытачоў Крыніцы агляд тэкстаў каляднай тэматыкі замежных аўтараў, якія можна пачытаць на беларускай. Чытайце на здароўе і няхай святочны настрой будзе з вамі надаўжэй. Хрыстос нарадзіўся!

Празаічныя тэксты

Чарлз Дыкенс «Калядны Харал»

cover-d«Калядны харал» — першая калядная аповесць, напісаная Чарлзам Дыкенсам, і ўвогуле першая ў свеце гатычная калядная аповесць, якая запачаткавала цэлы жанр, што дагэтуль не страчвае папулярнасці. Не страчвае папулярнасці і сам «Калядны харал» — у Вялікабрытаніі гэтая кніга ўвесь час дадрукоўваецца і ніколі не знікае з кнігарняў, асаблівы попыт маючы, безумоўна, у перадкалядны час. Імя «Скрудж» даўно ўвайшло ў ангельскія слоўнікі як сінонім да слова «скнара», а любімы выраз галоўнага героя «Цьху, шахрайства!» даў, напрыклад, назву гатунку піва. Напісаны з мэтай прыцягнуць увагу да вострых сацыяльных праблемаў, «Калядны харал» зрабіўся адной з самых дасціпных у ангельскай літаратуры кніг для чытачоў усіх узростаў, такім самым сімвалам зімовых святаў, як вастраліст, смажаная гуска і калядны пудынг.

Спампаваць у электронным выглядзе: http://prajdzisvet.org/text/1212-kaliadny-kharal.html

О. Генры «Дары мудрацоў»

Каляднае апавяданне О. Генры, надрукаванае ў 1906 годзе. Апавяданне пра каханне і ахвярнасць.

Чытаць: http://prajdzisvet.org/text/312-dary-mudratsou.html

Жоржы ды Сэна «Чаму ў Дзеда Мароза белая барада»

Каляднае апавяданне партугальскага пісьменніка і інтэлектуала, напісанае ў 1944 годзе.

Чытаць: http://prajdzisvet.org/text/303-chamu-u-dzieda-maroza-bielaja-barada.html

Яльмар Сёдэрберг «Футра»

Апавяданне класіка шведскай літаратуры. Чытаць: http://prajdzisvet.org/text/1326-futra.html

Браты Грымы «Дамавікі»

Калядная гісторыя ад вядомых нямецкіх казачнікаў. Чытаць: http://prajdzisvet.org/texts/prose/damaviki.html

Жузэ Эдуарду Агуалуза «Ноч, калі схапілі Дзеда Мароза»

Апавяданне ангольскага пісьменніка пра тое, як барадаты мужчына-альбінос зрабіўся Дзедам Марозам. Чытаць: http://prajdzisvet.org/texts/prose/2954.html

Алешандры Радрыгеш «Падарунак на Каляды»

Каляднае апавяданне ад сучаснага бразільскага пісьменніка. Чытаць: http://prajdzisvet.org/text/13-padarunak-na-kaliady.html

Павел Гюле «Франц Карл Вэбэр»

Апавяданне польскага празаіка. Чытаць: http://prajdzisvet.org/text/308-frants-karl-veber.html

Калядкі

«Тры караблі», «Мы цябе вітаем…»: http://prajdzisvet.org/texts/kits/dzve-kalyadki.html

«Дай Бог, панове, шчасця вам…»: http://prajdzisvet.org/events/1107-darechnaje-u-kaliadny-chas.html

«Калядка пра галаву дзіка»: http://prajdzisvet.org/news/z-kalyadami-i-novyim-godam!.html

«Кароль Ірад і певень»: http://prajdzisvet.org/kit/134-karol-irad-i-pievien.html

Польскія калядкі: http://prajdzisvet.org/texts/poetry/2946.html

Вершы

Эрнэст Брыль «Малітва на час Адвенту»: http://prajdzisvet.org/text/297-malitva-na-chas-advientu.html

Генрых Гайнэ «Тры мудрацы»: http://prajdzisvet.org/texts/kits/tryi-mudraczyi.html

Іосіф Бродскі «Снег ідзе, пакідаючы ў меншасці свет…»: http://prajdzisvet.org/kit/32-snieh-idzie-pakidajuchy-u-mienshastsi-sviet.html

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі