Лукашэнка на Раство заклікаў “усвядоміць каштоўнасць міру і згоды на роднай зямлі”

лукашенко

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуўся з калядным віншаваннем праваслаўных хрысціян Беларусі. Ва ўмовах цяжкасцяў у эканоміцы, невыканання ў які раз абяцанай сярэдняй зарплаты па 500 даляраў, праблем з правамі чалавека, у тым ліку ў рэлігійнай сферы, ён працягнуў спекуляваць на пытаннях міру і бяспекі.

«Віншую вас са святам Божага Нараджэння. Гэтае чароўны свята, азоранае дабрынёй і пяшчотай, падахвочвае ўсвядоміць каштоўнасць міру і згоды на роднай зямлі, заклікае прытрымлівацца хрысціянскіх ідэалаў любові і міласэрнасці», — адзначыў ён, паведамілі ў Адміністрацыі прэзідэнта.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў праваслаўным «моцнага здароўя, шчасця і душэўнай гармоніі», каб «святочны настрой калядных дзён» напоўніў іх жыццё святлом і радасцю, падараваў спакой і дабрабыт сем’ям.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі