Мінская «Благадаць» абвясціла агульнацаркоўны бесперапынны пост і малітву

6

Царква ХВЕ «Благадаць»  Мінска з 8 па 28 студзеня абвясціла агульнацаркоўны бесперапынны пост і малітву за пэўныя патрэбы. Кіраўніцтва царквы запрашае ўсіх дзяцей Божых маліцца і ўзмоцнена шукаць Бога, паведамляецца на сайце царквы.

Кіраўніцтва царквы з 8 па 14 студзеня прапануе маліцца за «Адносіны з Богам» (каянне і аддзяленне ад граху; абнаўленне адносін з Богам; прагну зносін з Ім і здольнасць чуць Яго голас; поўную дасведчанасць Богу і дбайнае жаданне дагадзіць Яму; Божае кіраванне ў жыцці кожнага хрысціяніна і г.д.).

З 15 па 21 студзеня – за «Царкву» (дасягненне шчырых, здаровых адносін адзін з адным; пастараў і ўсіх служыцеляў царквы; праяву дароў Святога Духу; дзеянне Духу Святога ў кожным сходзе і розных служэннях; актыўнае сведчанне хрысціянаў пра Ісуса Хрыста і колькасны ўзрост царквы; вяртанне і аднаўленне адступілых і страчаных).

З 22  па 28 студзеня – за «Беларусь» (адчыненыя дзверы для евангелізацыі; духоўнае адраджэнне Беларусі; выкараненне амаральнасці і цверджанне хрысціянскіх каштоўнасцяў ва ўсіх сферах жыцця грамадства; разбурэнне цвярдынь атэізму, рэлігійнасці, паганства, акультызму; за прэзідэнта і ўрад).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі