Беларускія праваслаўныя ўпершыню прынялі Віфлеемскі агонь ад каталікоў

Гомель
У Гомелі 6 студзеня, напярэдадні Раства Хрыстова ў праваслаўнай традыцыі, ў кафедральным Петрапаўлаўскім саборы сустракалі Віфлеемскі агонь, прынесены каталіцкімі скаўтамі.

Скаўты з Гомелі бралі ўдзел у сустрэчы і суправаджэнні па Беларусі Віфелеемскага агня, дастаўленага на польска-беларускую мяжу 25 снежня напярэдадні Раства ў каталіцкай традыцыі, паведамляе katolik.life.

Епіскап Гомельсі і Жлобінскі Стэфан сустрэў дзяўчат-скаўтаў ля брамы сабора разам з духавенствам і свецкімі вернікамі. Запаліўшы свечкі ад лампады скаўтаў, кіраўнік епрахіі запрасіў дзяўчат у храм, пасля ўручыў ім салодкі падарункі.

У гэты ж вечар скаўты даставілі агонь ў гомельскі праваслаўны храм Перамянення Госпада. Настаяцель протаіерэй Алег Кастрама, старшыня Інфармацыйнага аддзела Гомельскай епархіі, таксама ўрачыста прывітаў скаўтаў: “Дзякуючы такім праектам становіцца відавочна: усё роўна хто ты, якое месца займаеш у грамадстве, католік ты ці праваслаўны, але любоў Хрыста павінна жыць у нашых сэрцах і аб’ядноўваць усіх нас”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі